На тэрыторыі ўрочышча «Жоўты бераг» праходзяць штогадовыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.
У ліку арганізатараў - райвыканкам, райаддзел НС, Валожынская ЦРБ, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённая арганізацыя РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».





У спаборніцтвах прымаюць удзел 9 каманд. Гэта сандружыны ДП «Пяршаі-2014», Валожынскай райаграпрамтэхнікі, ААТ «Агра-Дубінскае», лясгаса, Валожынскага ПУ ААТ «Мінскі малочны завод №1» і санітарна-тэхнічных падраздзяленняў РГЗ філіяла ПУ «Дзяржынскгаз», ДРБУ №167, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне, ААТ «Валожынскі льнокамбінат».

Пасля пастраення каманды павітала старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Антаніна Трацеўская.
- Санітарныя дружыны - важныя фармаванні ў любой арганізацыі, - на жаль, мы не застрахаваны ад прыродных катаклізмаў або стыхійных бедстваў, таму павінны ўмець на сваіх працоўных месцах аператыўна адрэагаваць на ўзнікшыя сітуацыі, яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў адпаведных служб, бо першыя хвіліны пасля любога надзвычайнага здарэння, як правіла, вырашальныя. І сённяшнія спаборніцтвы пакажуць, наколькі вы гатовы да падобных здарэнняў.



Таксама ўдзельнікі конкурсу прадэманстравалі свае навыкі ў працы шпітальнага аддзялення па доглядзе за параненымі. У ходзе спаборніцтваў ацэньваліся як практычныя навыкі, так і тэарэтычныя веды каманд. Судзейская камісія ацэньвала творчасць у конкурсе нагляднай агітацыі і мастацкай самадзейнасці. Неабходна адзначыць уклад у мерапрыемства выхаванцаў сельскагаспадарчага прафесійнага каледжа, якія ўзялі на сябе функцыю масоўкі – выканалі ролі тых, з кім удзельнікам каманды давялося б працаваць у экстранных сітуацыях.





Па выніках усіх спаборніцтваў пераможцам прызнана санітарная брыгада ДП «Пяршаі-2014». На другім месцы - Валожынскі лясгас. Замкнула тройку лідараў каманда Валожынскай райаграпрамтэхнікі.


Лепшым санітарным звяном прызнана звяно РГС філіяла ПУ «Дзяржынскгаз». Лепшым камандзірам прызнана Марына Майсевiч з ДП «Першаі-2014», а лепшым камандзірам санітарнага звяна прызнана Таццяна Александровіч.
Першае месца ў газетным конкурсе заваявала каманда ААТ «Агра-Дубінскае».


