У цэнтры агульнай увагі былі прыбраныя і неяк адразу пасталелыя 154 выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна, якія разам з бацькамі і педагогамі сабраліся на ўрачыстую цырымонію на плошчы Свабоды ў Валожыне.









Са словамі добрых пажаданняў да выпускнікоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.









Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання выпускнікоў залатымі і сярэбранымі медалямі з уручэннем падзяк старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці, грашовых стыпендый выпускнікам-медалістам, падзячных лістоў іх бацькам. 16 выпускнікоў скончылі школу з залатым медалём і адзін з сярэбраным.

Словы на дарогу выпускнікам сказала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяны Крыкала. А таксама ўручыла падзякі самым яркім і таленавітым, спартыўным і актыўным, творчым выпускнікам.



У часу ёсць свая памяць - гісторыя. І таму свет ніколі не павінен забываць аб трагедыях, якія ўзрушылі планету ў розныя эпохі. Свет ніколі не забывае пра войны, якія ўносілі мільёны жыццяў і разбуралі вялікія каштоўнасці, створаныя чалавекам. У Год міру і стварэння ўнукі і праўнукі герояў той далёкай вайны ўсклалі кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан.

Многія выпускнікі праявілі за гады вучобы ініцыятыву ў розных грамадскіх пачынаннях. Лепшых адзначыла дыпломамі і памятнымі падарункамі за актыўную жыццёвую пазіцыю, арганізатарскую дзейнасць і ўвасабленне творчых ідэй Алена Клачко, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».












Кульмінацыяй мерапрыемства стаў традыцыйны вальс выпускнікоў. Пасля ўрачыстай цырымоніі ўсіх чакаў музычны падарунак.


