З 9 па 11 чэрвеня 2023 года ў РЛЗ «Налібоцкі» прайшоў першы галіновы турысцкі злёт сярод арганізацый сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага турысцкага злёту работнікаў лесагаспадарчай галіны, прысвечанаму Году міру і стварэння прымаюць удзел і юныя лесаводы з дашкольнага лясніцтва «Зубраняты» ДУА «Дзіцячы сад №2 «Вясёлка» г. Валожына» — ім даверана права ўздыму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!


