З кожным днём лета набірае абароты. Усё больш цікавымі і разнастайнымі становяцца мерапрыемствы. Як выдатна навучыцца вырабляць сваімі рукамі вырабы, сувеніры на памяць! Прыгожую галінку бэзу падчас майстар-класа хлопцы зрабілі з паперы разам з педагогам дадатковай адукацыі Собалевай Е.I.
«Краіна дзяцінства», - так называлася гульнявая праграма, якую арганізавала педагог Шыркова Н.П. Гульні на кемлівасць, знаходлівасць, шпаркасць далі хлопцам адчуць сябе як у ролі пераможцы, так і майстра па бегу, лідэра, арганізатара.
Лепш даведацца пра гісторыю роднага горада дапамагла хлопцам, і экскурсія «Пра што распавядаюць вуліцы». Бо вельмі карысна папоўніць свае веды аб вуліцах Валожына і іх назвах! Многія вуліцы названы ў гонар знакамітых пісьменнікаў, гістарычных і ваенных дзеячаў. Гэта Ф. Э. Дзяржынскі, М. горкі, Н. Някрасаў, В. Шчарбіна і інш.
Пасля працоўнага дня члены працоўнага лагера з СШ №1 г.Валожына вырашылі правесці час у цэнтры творчасці. Для іх педагог Біёнчык В.А. правяла займальную віктарыну «Умора». Хлопцы змаглі бліснуць ведамі, адказаць на цікавыя пытанні, пашырыць свой кругагляд.
Звонкімі галасамі звініць лета, кліча ў паходы, у лес і на рэчку, дае магчымасць удосталь найграцца, павесяліцца, адпачыць, каб у верасні сесці за парты поўнымі сіл і жадання спасцігаць цярністы шлях да ведаў.


