7 чэрвеня прадстаўнікі каледжа наведалі фінал XXXII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды - 2023", які праходзіць 7-8 чэрвеня ў Мінску. "Час тваіх магчымасцяў" - лейтматыў конкурсных праектаў дызайнераў і фатографаў гэтага года. У фінале прадстаўлена 61 конкурсная калекцыя 72 маладых беларускіх дызайнераў, 13 фотапраектаў фіналістаў намінацыі "Фота" сумесна з Мінскім гадзіннікавым заводам "Прамень".
Падчас гала-шоу таксама адбудуцца прэзентацыя спецыяльнага праекта "Млын моды 2023: STREETWEAR by KAMVOL" сумесна з ААТ "Камволь" канцэрна "Беллегпрам" і паказ калекцый дызайнераў з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Вядучымі вечара будуць Тэа і Вольга Рыжыкава.


