У рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны каледж» і агра-класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у экскурсіі на выставу «Белагра-2023», якую арганізавалі Валожынская раённая прафсаюзная арганізацыя прафсаюза аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама, пры падтрымцы Цэнтра занятасці – Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама.
Навучэнцы пазнаёміліся на выставе з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, а таксама з навінкамі трактарабудавання і разнастайнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі



