10 чэрвеня на галоўнай плошчы ў Валожыне прайшло цудоўнае свята, на якім віноўнiкамі ўрачыстасці сталі выпускнікі Валожынскага раёна.
Урачыстасць гэтага дня разам з выпускнікамі падзялілі іх настаўнікі і бацькі.
Сёлета 156 учарашніх школьнікаў устаноў адукацыі раёна атрымалі адзін з самых важных дакументаў у сваім жыцці – атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. 16 выпускнікоў узнагароджаны залатым медалём і 1 - срэбным.
За гэтым стаіць нялёгкі шлях упартай працы саміх вучняў, настаўнікаў, і вядома ж, бацькоў.
Наперадзе - новы этап дарослага самастойнага жыцця, час выбару свайго жыццёвага шляху.
На раённым свяце для выпускнікоў прагучалі цёплыя словы пажадання самых блізкіх і дарагіх людзей, а таксама кіраўніцтва раёна і грамадскіх аб'яднанняў.
Для валожынскай «Белай Русі» стала ўжо традыцыяй ушаноўваць лепшых выпускнікоў раёна на выпускным балі. Яе старшыня Алена Клачко пажадала кожнаму выпускніку знайсці сваю дарогу ў дарослым жыцці і ўручыла падарункі ініцыятыўным маладым людзям з высокай грамадзянскай пазіцыяй.
Скончылася свята агульным выкананнем вальса выпускнікоў
З гэтай даты для гэтых маладых людзей пішацца новая старонка жыцця. Хай жа яна будзе шчаслівай!


