Наша Сусвет - гэта дзіўнае месца. Ён пачаўся з аднаго малюсенькага згустку энергіі і разросся ў бязмежную касмічную прастору, якая ўвесь час вабіць сваёй загадкавасцю. Чым больш звестак мы атрымліваем пра космас, тым мацней становіцца наша прага пазнання. Сёння чытачы Валожынскай дзіцячай бібліятэкі папоўнілі свой багаж ведаў пра космас. У гэтым дапамаглі выдатныя кнігі з фонду бібліятэкі. Хлопцы даведаліся цікавыя факты пра зоркі і загадкавыя планеты Сонечнай сістэмы, убачылі, як выглядаюць планеты і з чаго яны складаюцца.
Хлопцам распавялі, што такое сузор'е і як яны выглядаюць у небе. Каб стаць бліжэй да зорак, дзецям прыйшлося прымяніць усе свае «касмічныя» веды і навыкі: адгадаць загадкі пра нябесныя целы, адказаць на пытанні віктарыны аб касмічных фактах, прыняць удзел у гульні «Лётае - не лётае».


