Лета нясе дзецям шмат радасцяў - сонца, купанне, гульні, вольны час. Адначасова з гэтым іх чакаюць і небяспекі, пра якія трэба ведаць і памятаць, як засцерагчы сябе ў розных сітуацыях.
Менавіта пра гэта ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі «Клопат» прайшла пазнавальная гадзіна «Ля вады - без бяды». На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Валожынскай раённай арганізацыі АСВОД Сухадолец Іван Мікалаевіч, які распавёў хлопцам пра асноўныя правілы, якія патрабуецца выконваць, калі адпачываеш каля вады і на вадзе, такія як: не ныраць у незнаёмым месцы, не заплываць за буйкі, не падплываць блізка да суднаходных сродкаў, не заплываць далёка на надзіманых матрацах і колах, не купацца ля сцёкавай трубы і іншыя.
Дзеці паглядзелі фрагменты дакументальнага фільма, з дапамогай якога яны даведаліся, як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях і як іх пазбегнуць. У бібліятэцы была аформлена выстава інфармацыйных матэрыялаў аб небяспецы на вадаёмах «Азбука бяспекі».


