Вось і наступіла лета - доўгачаканы час адпачынку для дзяцей. І што б атрымаць ад летніх канікул не толькі добрыя ўражанні, але і засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, у дзіцячай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна «Бяспечнае лета» для дзяцей з аздараўленчага лагера дзённага знаходжання на базе СШ№1.
Разам з дзецьмі мы гаварылі пра тое, на што варта звярнуць асаблівую ўвагу на канікулах. Дружна абмяркоўвалі правілы дарожнага руху і разбіралі небяспечныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць пры катанні на веласiпедзе або на роліках; паводзін у грамадскіх месцах і калі дзіця адно дома; пажарнай бяспекі і абыходжання з электрапрыборамі; правіламі асабістай бяспекі на вуліцы і на вадзе. Высвятлялі, як засцерагчыся ад укусаў насякомых.
І яшчэ пра многае карыснае даведаліся дзеці з відэароліка «Азбука бяспекі», які і замацаваў тэму гутаркі-засцярогі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, якія даюць простыя парады дзецям пазбегнуць непрыемнасцяў і правесці канікулы бяспечна і з карысцю для свайго здароўя.


