Радуе рабят лета цёплымі дзянькамі і цікавымі мерапрыемствамі, якія арганізоўвае цэнтр дзіцячай творчасці.
Захапіла ў казачнае падарожжа рабят віктарына «Ад калабка да Снягуркі». З задавальненнем яны адказвалі на пытанні, адгадвалі герояў любімых казак.
Хітрую лісу дзеці вырабілі на майстар-класе па аб'ёмным мадэляванні з паперы. Выдатна атрымалася!
«Старонкі гісторыі», - так называлася экскурсія ў музей СШ № 2 г.Валожына. Хлопцы з аздараўленчага лагера СШ № 1 г.Валожына пазнаёміліся з рознымі экспанатамі, гістарычнымі і ваеннымі падзеямі на тэрыторыі нашага раёна.
Актыўны адпачынак дае добры настрой і станоўчыя эмоцыі.


