Штогод 3 ліпеня жыхары горада Валожына святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і свята свайго роднага горада. У гэты дзень у г. Валожыне можна наведаць канцэртныя пляцоўкі, забаўляльна-гульнявыя і спартыўныя мерапрыемствы.
Супрацоўнікі валажынскага краязнаўчага музея падрыхтавалі квэсты «Iмя гораду - Валожын!» і «Валожынскі край любі і ведай!», а таксама абсталявалі фотазону «Партызанская зямлянка». Каб прыцягнуць большую колькасць наведвальнікаў, работнікі музея выкарысталі для мерапрыемстваў тэрыторыю ўстановы. Наведванне музея ў гэты дзень было бясплатным.


