Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вывучаю правілы бяспекі - гуляючы

04.07.2023

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Валожынскага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з хлопцамі з аздараўленчых лагераў на тэрыторыі раёна.

04 07 23 12 1

У ходзе правядзення сустрэчы дзецям нагадалі нумары, па якіх можна выклікаць ратавальнікаў «101» і «112», а таксама зімітавалі званок ратавальнікам, сабралі пазлы «Чароўная кніга», распавялі, як не дапусціць узнікнення пажару і дзеянні пры надзвычайных сітуацыях у гульні «Крокі выратавання».

04 07 23 12 1

Таксама не забыліся аб верных сябрах і таварышах аўтаномным пажарным апавяшчальніку і вогнетушыцелі, распавялі і паказалі прынцып дзеяння дадзеных прыбораў і для чаго яны патрэбныя.

04 07 23 12 1

Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю пераўвасобіліся ў ратавальнікаў прымерыўшы баявое адзенне ратавальніка.

У завяршэнні мерапрыемства хлопцам уручылі памяткі МНС, якія будуць нагадваць аб прыездзе ратавальнікаў і нагадаюць аб правілах бяспекі каб не дапусціць надзвычайнай сітуацыі.

Паважаныя бацькі, у мэтах бяспекі вашых дзяцей МНС нагадвае:

  • навучыце дзіця дзеянням пры пажары;
  • хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы, бытавую хімію і інш.;
  • сачыце за тым, як дзеці бавяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу;
  • раскажыце пра небяспеку гульняў на вадзе;
  • не адпускайце дзіця купацца аднаго, заўсёды кантралюйце сітуацыю.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Па інфармацыі

valozhin.by

Задайте вопрос