Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята краіны

04.07.2023

3 ліпеня валожынцы, як і ўсе жыхары Беларусі, адзначылі галоўнае дзяржаўнае свята краіны - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень жыхары Валожына адзначалі і Дзень горада. Сёлета яму споўнілася 623 гады.

Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: патрыятызм, грамадзянскасць, гонар за сваю краіну, любоў да сваёй малой радзімы, сваёй сям'і.

Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» актыўна ўдзельнічала ва ўрачыстасцях, прысвечаных гэтым знамянальным датам.

Напярэдадні свята навучэнцы, жыхары сельскіх Саветаў, актывісты грамадскіх аб'яднанняў усклалі кветкі да помнікаў і абеліскаў, брацкіх магіл, такім чынам аддаючы даніну памяці тым, хто абараняў нашу краіну ад фашызму.

У Дзень Незалежнасці актывісты Валожынскай раённай «Белай Русі» прайшлі ў маляўніча аформленай калоне.

На мітынгу ў гонар Дня Незалежнасці старшыня раённай арганізацыі Алена Клачко разам з іншымі лідарамі грамадскіх аб'яднанняў усклала кветкі да помніка загінуўшым.

А вечарам члены «Белай Русі» як і многія жыхары нашага горада прынялі ўдзел у акцыі «Праспяваем гімн разам» і па традыцыі свята скончылася маляўнічым феерверкам.

З кожным годам гэта галоўнае свята краіны становіцца ўсё больш велічным і значным для кожнага з нас, сімвалам адзінства і згуртаванасці ўсіх беларусаў.

Задайте вопрос