Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Усенароднае свята

05.07.2023

Штогод 3 ліпеня ў Беларусі адзначаюць Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Маштабна ён прайшоў і ў 2023 годзе.

ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» прымаў удзел на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» ў тэматычным блоку: «Гульні нашай краіны: гуляюць дзеці, гуляем мы», дзе «Васіль Налібоцкі» ў нацыянальным касцюме сустракаў гасцей і прапаноўваў прыняць удзел у настольных гульнях: «Лато», «Даміно», «Шашкі», «Ад салдата да генерала» і інш.

Вялікае свята адбылося і ў нашым горадзе, дзе Цэнтр творчасці арганізаваў розныя тэматычныя зоны. На выставе-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, кожны змог набыць сувенір па душы. На пляцоўцы «Гуляем разам» пагуляць у розныя настольныя і нацыянальныя гульні, размаляваць «дом мары», пакатацца на механічных коніках і зрабіць упадабаны аквагрым.

Усе, хто наведаў нашы тэматычныя зоны, сыходзілі з прыўзнятым настроем, станоўчымі эмоцыямі і ўпадабаным сувенірам.

ctdim.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос