Чтобы поверить в добро, надо начать делать его.
Л.М. Талсты.
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем на базе СШ№1 прайшоў адкрыты дыялог «Навучы сваё сэрца дабру». На мерапрыемства запрасілі настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга айца Сергія Арлова.
У ходзе гутаркі хлопцы разам з айцом Сергіем разважалі пра дабро, пра ўчынкі чалавека, якія яго ўпрыгожваюць, аб прычынах і следствах жорсткасці чалавечых сэрцаў у цяперашні час, пра ўзаемасувязь добрых думак, слоў і ўчынкаў. Таксама ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра дабро і міласэрнасць. У заключэнне паглядзелі відэаролікі пра добрае стаўленне да аднакласнікаў, безабаронных і адзінокіх старых, да жывёл.


