5 ліпеня бібліятэкар Суднікоўскай сельскай бібліятэкі правяла ў аздараўленчым летнім лагеры «Непаседы» мерапрыемства «Беражыце рукі, ногі, не свавольце на дарозе!». Бібліятэкар расказала дзецям, якія бываюць транспартныя сродкі перамяшчэння. Дзеці паўтарылі, што азначаюць чырвоны, жоўты, зялёны колеры святлафора.
З увагай дзеці паслухалі аб дарожных знаках «Пешаходны пераход», «Скрыжаванне», «Тэлефон» і іншых. У працэсе мерапрыемства хлопцы ўспомнілі любімых казачных персанажаў і іх сродкі перамяшчэння.
У заключэнні сустрэчы была праведзена віктарына, у якой дзеці адказамі на пытанні яшчэ раз замацавалі правілы дарожнага руху.


