Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Хлопцы адпачываюць з задавальненнем

06.07.2023

05.07.2023 года хлопцы з аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» наведалі Цэнтр творчасці. Для іх былі прапанаваны майстар-класы па вырабе цацак: «Вясёлая круцёлка», «Залатая рыбка». Дзеці з задавальненнем майстравалі з паперы і кардона арыгінальныя сувеніры.

З вялікай цікавасцю выхаванцы лагера паўдзельнічалі ў конкурснай праграме «Адгадай мелодыю».

Масу станоўчых эмоцый і добры настрой яны панеслі з сабой.

ctdim.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос