Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Як прайшоў чарговы дзень у спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя»

06.07.2023

Сёння выдатны сонечны дзень, ва ўсіх выдатны настрой. У спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» энергічна правялі зарадку, вучэбна-трэніровачныя заняткі, бо мы за здаровы лад жыцця!

Далей адправіліся ў госці ў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Валожына», дзе азнаёміліся са школьным музеем, які існуе ў школе з 1981 года. У музеі тры залы:

першая зала прысвечана гісторыі мястэчка Валожын канца XIX пачатку XX стагоддзя;
другая зала прысвечана гісторыі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі нашага раёна;
трэцяя зала пра гісторыю школы, яе настаўніках. Музей налічвае больш за 500 экспанатаў, фатаграфій і дакументаў.

А пасля смачнага абеду спартсменкі-навучэнцы наведалі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна», дзе разам з педагогам дадатковай адукацыі майстравалі вырабы «Антыстрэс», а таксама пагулялі ў гульню «Адгадай мелодыю».

Восьмы дзень лагера прайшоў насычана! Кожны ўсміхаўся і сыходзіў з добрым настроем з лагера, чакаючы новы дзень і новае падарожжа

dushvol.by

Задайте вопрос