Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурная гасцеўня “Купалаўскі радок”

07.07.2023

Імкліва  бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Янка Купала – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гасцеўня “Купалаўскі радок”. Мерапрыемства было прысвечана жыццю і творчасці Янкі Купалы. Бібліятэкары распавялі пра жыццёвы шлях паэта, які ўсю моц свайго таленту аддаў беларускаму народу. Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай “З Купалам у сэрцы” і паглядзелі фрагмент мастацкага фільма “Купала” кінастудыі “Беларусьфільм”.  У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі вучні СШ№1, якія  чыталі вершы песняра.

Задайте вопрос