Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Купалле

07.07.2023

Вечарам 6 ліпеня жыхары Валожына сабраліся каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле. Распачаў свята Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец”, з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.  Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі.

Дзяўчаты актыўна ўключаліся ў старажытны абрад продкаў – пляценне вянкоў. Кожная старалася стварыць непаўторны вобраз.

Купалле - старажытнае народнае свята, якое ўвасабляе ў сабе самыя магутныя стыхіі прыроды – агонь і ваду. Таму, як і на працягу многіх гадоў, было разведзена вогнішча. Прысутныя радасна ўспрынялі магчымасць пабыць ля агню.

Святочнае гулянне працягнула канцэртная праграма салістаў ДУК “Валожынскі раенны цэнтр культуры”, якая  плаўна перайшла ў святочную дыскатэку.

Задайте вопрос