Году міру і стварэння прысвяцілі спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання і выхаванцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. У велапрабегу, які прайшоў пад дэвізам «Мы разам, і ў гэтым наша сіла», яны запрасілі паўдзельнічаць прадстаўнікоў такіх жа аддзяленняў з Маладзечна, Дзяржынска, а таксама Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Пачаткам мерапрыемства стала сустрэча ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абилитации інвалідаў у Валожыне на вуліцы Набярэжнай.


Далей на аўтатранспарце ўдзельнікі дабраліся да пасёлка Першамайскага, дзе наведалі помнік, узведзены ў гонар партызан і падпольшчыкаў. Тут адбыўся старт інклюзіўнага веламарафона, удзельнікі якога накіраваліся ў вёску Яцкова, дзе ўсклалі кветкі да брацкай магілы, у якой пахавана 340 партызан.



У Яцкова-Замосныя ўдзельнікі велапрабегу таксама зрабілі прыпынак, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання і ўскласці кветкі.


Фінальным пунктам марафону стане экалагічная iнклюзіўная сцежка на беразе ракі Іслач, дзе пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў і валанцёраў, а таксама канцэрт і дыскатэка, падрыхтаваныя салістамі раённага цэнтра культуры.
Падрабязнасці ў наступным нумары газеты


