Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дубінскія жартачкі сабралі прыхільнікаў гумара на свята

10.07.2023

8 чэрвеня жартамі  і песнямі адзвінела XI раённае свята гумару “Дубінскія жартачкі” пад назвай»Дубінскія вясёлыя курорты».

10 07 23 06 5

Фэст ладзіцца адзін раз у два гады, таму арганізатары і мясцовыя жыхары – заўзятыя аматары добра пасмяяцца – выдатна падрыхтаваліся. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве завіталі  і артысты з Вілейскага раёна.

10 07 23 06 5

А віталі гасцей і жыхароў вёскі гаспадар Дубінской зямлі, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Дубінское” Генадзь Каспяровіч, старшыня Валожынскага сельвыканкама Віктра Комель.

10 07 23 06 5

На працягу больш пяці гадзін гледачоў весялілі: народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, госці з Вілейшчыны – гурт “Смехата” Ільянскага дома культуры, народны ансамбль народнай песні “Сваякі”.

10 07 23 06 5


Выстава вырабаў майстроў і гурткоўцаў клубных устаноў раёна, арганізаваная народным аб’яднаннем майстроў “Скарбніца” раённым цэнтрам культуры, вабіла вочы вяскоўцаў і гасцей свята. Дзецям таксама была магчымасць пазабавіцца на атракцыёнах “Горка”, батут, паласавацца папкорнам і салодкай ватай.

10 07 23 06 5

Закончылася свята выступленнем беларускай спявачкі Влады, лаўрэата міжнародных конкурсаў Яўгена Цымбаліста і дуэта баяністаў “Ва-банк”.

І, як прагучалі словы вядучых на свяце: “Пакуль народ смяецца – ён на зямлі жыве!”

valozhin.by

Задайте вопрос