8 ліпеня ў Суднікоўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Скарб марскіх глыбінь». На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці з летняга лагера «Непаседы».
Бязмежныя водныя прасторы ва ўсе часы прыцягвалі ўвагу чалавека. Бо глыбока пад вадой існуе цэлы свет, схаваны ад нашага погляду.
Дзеці з вялікай цікавасцю здзейснілі незвычайнае падарожжа ў глыбіні мораў і акіянаў, даведаліся многія таямніцы падводнага свету і сустрэлі там як добра знаёмых марскіх насельнікаў, так і тых, пра існаванне якіх яны нават не падазравалі.
Адгадвалі вясёлыя марскія загадкі, з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях: «Дэльфіны», «Мора хвалюецца», «Рыбалоў» і інш. Хлопцы актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі ведамі.


