Мы заўсёды рады гасцям! І гатовы прапанаваць разнастайныя праграмы!
8 ліпеня 2023 года Івянец наведалі ўдзельнікі байкерскага клуба з Мінска. Яны наведалі Івянецкі дом-інтэрнат, дзе парадавалі дзетак катаннем на байках, азнаёміліся з архітэктурай Івянца, прайшліся па экспазіцыях музея і паспрабавалі сябе як керамісты. Госці задаволеныя - мы ганарымся тым, што ёсць што паказаць на нашай зямлі!


