«У ПДР канікул не бывае» - пад такой назвай прайшла віктарына для дзяцей па правілах дарожнага руху 12 ліпеня 2023 года ў ДУК «Івянецкі Дом культуры». Віктарына была арганізавана ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Рух па правілах» якая праходзіць у нашай краіне з 4 па 14 ліпеня 2023 года. Хлопцы актыўна адказвалі на пытанні, змаглі азнаёміцца з літаратурай па асновах бяспечных паводзін на дарозе і яздзе на веласiпедзе. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі буклеты з асноўнымі правіламі дарожнага руху і салодкія падарункі.


