Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Застылыя імгненні

12.07.2023

У Валожынскім музеі адкрылася выстава да Дня фатографа (12 ліпеня) «Застылыя імгненні». На выставе прадстаўлены фатаграфіі з музейнай калекцыі фотадакументаў. Самая «старэйшая» фатаграфія датавана 1911 годам. Таксама прадстаўлены прадметы для ручнога фотадруку і праявы фотастужкі 60-х-80-х гадоў XX стагоддзя: фотапаперы, кюветы для апрацоўкі фотапаперы, кадрыруючая рамка для праекцыйнага друку, фотастужка, разак для фатаграфій і інш.

На выставе прадстаўлена і калекцыя фотаапаратаў: «Кіеў», «Змена», «Вілія», «Элікон», «Зеніт», якія выпускалiся вядомымі ў СССР заводамі.

volozhyn.museum.by

Задайте вопрос