Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень беражлівасці ў лагеры «Крынічка»

12.07.2023

Што значыць быць эканомным і беражлівым? Што трэба эканоміць і берагчы? Які сэнс усіх нашых намаганняў? На гэтыя пытанні шукалі адказы выхаванцы лагера «Крынічка» падчас правядзення Дня беражлівасці 11 ліпеня 2023 года.

Раніца пачалася з хвілінкі здароўя «Саветы Доктара Вады», дзе хлопцы з задавальненнем праслухалі «Казку аб мікробах», прачыталі парады доктара Вады, пагулялі ў гульню «Карысна-Шкодна». Запомнілі важнае правіла «Вада - крыніца жыцця на Зямлі».

Шмат радасці ўсім даставіла наведванне басейна ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г.Валожына. Рабяты з задавальненнем паплавалі, атрымалі добрую порцыю бадзёрасці.

Хлопцы з захапленнем акунуліся ў гульнявую праграму «Азбука беражлівасці». Конкурсы былі цікавыя і пазнавальныя «Прадметы аднаго дзеяння», «Літары згубіліся», «Пазлы», «Рэбусы» і іншыя.

Вынікам Дня беражлівасці стала калектыўнае складанне калажа «Рэцэпты беражлівасці». Дзеці актыўна прынялі ўдзел у складанні калажу, выявіўшы пры гэтым веды, атрыманыя на працягу дня.

Сённяшні дзень прайшоў насычана і вельмі карысна.

pershai.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос