Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Як праходзяць будні чыгуначнікаў на станцыі «Багданаў»

04.08.2023

Штогод у першую нядзелю жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць чыгуначнікі Беларусі.

Менавіта іх праца забяспечвае функцыянаванне найважнейшага напрамку транспартнай сферы. Дзякуючы яму пасажыры могуць перамяшчацца па тэрыторыі ўсёй краіны і за яе межамі, а грузы – дастаўляцца ў пункты прызначэння. Зладжаная і дакладная праца спецыялістаў-чыгуначнікаў мае значэнне, паколькі без яе не адправіцца ў шлях ні адзін састаў. Напярэдадні свята мы адправіліся на станцыю «Багданаў», каб пазнаёміцца з яе калектывам.

04 08 23 12 Аксана Раманчук прызнаецца, што праца дзяжурнага цікавая і адказная

Сустракае нас дзяжурны па станцыі Аксана Раманчук. Сваё жыццё з чыгункай Аксана Венадаўна звязала ў 2012 годзе. Знаходзячыся ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, скончыла Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, пасля заканчэння адразу прыступіла да працы. Тут жа працуе электраманцёрам яе муж Мікалай. Разам яны выхоўваюць і гадуюць траіх дзяцей. У размове з намі Аксана Венадаўна адзначае:

- Выдатны калектыў, зручны графік - вось што мне падабаецца ў прафесіі дзяжурнага. Але разам з тым на нашы плечы кладзецца вялікая адказнасць за бяспеку руху. Мы адказваем і за пасажыраў, і за цягнікі. Працы хапае. Расклад цягнікоў і электрычак нашай станцыі сёння ўключае ў сябе чатыры цягнікі далёкага накіравання, прыгарадныя цягнікі і электрычкі. Праз станцыю праходзяць пасажырскія цягнікі па маршрутах Гродна-Мінск, Гродна-Камунары, міжрэгіянальныя Ліда-Маладзечна. Больш за ўсё цягнікоў прыбывае раніцай. Першы адпраўляецца ў 02.02 па кірунку да станцыі Гродна, а апошні прыбывае ў 22.00. Ад Багданава можна даехаць без перасадак да станцый «Магілёў», «Мінск», «Гродна», «Орша», «Маладзечна», «Барысаў», «Беларусь», «Ліда». Чыгунка па-ранейшаму карыстаецца папулярнасцю. Часам, калі загадзя не паклапаціцца аб куплі білета, то можна і не з'ехаць своечасова ў патрэбным кірунку.

04 08 23 12 Наталля Акулевіч кажа, што квіткі ў касе запатрабаваны заўсёды

Цяжка ўявіць чыгуначную станцыю без білетнай касы. Білетны касір быў і застаецца тварам транспартнай кампаніі. Ад таго, як пасажыра сустрэнуць у касе, будзе залежаць яго меркаванне аб працы многіх тысяч чыгуначнікаў на ўсім шляху руху. Гэта прафесія, нягледзячы на стагоддзе інфарматызацыі з яго магчымасцямі набываць электронныя квіткі, па-ранейшаму запатрабаваная і значная. Пра гэта нам кажа Наталля Акулевіч, якая працуе ў ролі касіра некалькі гадоў:

- Людзі старэйшага ўзросту прыходзяць па квіток у касу, моладзь купляе праз Інтэрнэт. Але ад гэтага пасажыраў менш не становіцца. Наша станцыя прымае вялікія патокі людзей. У пятніцу, суботу і нядзелю іх больш. У буднія дні ў сярэднім ад станцыі адпраўляецца 35-40 чалавек. Папулярнасцю ў асноўным карыстаюцца міжрэгіянальныя лініі Маладзечна-Ліда. Часта да нас прыязджаюць турысты-веласіпедысты. Нядаўна прымалі групу з 50 чалавек. Яны прыбываюць да станцыі «Багданаў» на цягніку і працягваюць свой шлях на веласiпедзе па гістарычных і культурных месцах нашага і суседняга раёнаў.

04 08 23 12 камерцыйны агент па транспартным абслугоўванні Леаніда Трус

Прыёмам і адпраўкай грузаў на станцыі займаецца камерцыйны агент па транспартным абслугоўванні Леаніда Трус. Штодня ў яе абавязкі ўваходзіць праца з кліентамі і афармленне дакументацыі, кантроль за пагрузкай і выгрузкай вагонаў. Паслугамі перавозкі станцыі «Багданаў» карыстаюцца Агракамбінат «Дзяржынскі», Мінскаблаграсэрвіс, Бiтарэл, Леспалэнерга і Валожынскі лясгас. Асноўныя грузы - гэта мінеральныя ўгнаенні, піламатэрыялы і буракі. Працуе Леаніда Чаславаўна з задавальненнем. Выконвае не толькі свае службовыя абавязкі добра, але і задае правільны тон калектыву як старшыня прафкама.

- Мой прафесійны стаж на станцыі - 25 гадоў. Шчыра прызнаюся, што працую тут з радасцю. Калектыў наш - самы выдатны. Кожны супрацоўнік на сваім месцы. Людзі ідуць да нас працаваць з задавальненнем, жадаючых заўсёды шмат. Любім мы і паважаем нашага кіраўніка Ірыну Каспяровіч і не забываем чыгуначнікаў, якія сышлі на заслужаны адпачынак, і заўсёды віншуем са значнымі датамі. Напярэдадні прафесійнага свята хочам павіншаваць сваіх калег і пажадаць ім здароўя і дабрабыту!

04 08 23 12 На станцыі «Багданаў» расце дрэва ліпа, а ў яе ствале ўтульна прытулілася прыгожая маладзенькая бярозка. І вось так дружна яны растуць і здзіўляюць мінакоў сваёй прыгажосцю!

Узвядзенне будынка вакзала другой станцыі пачата ў 1905 годзе. Будаўніцтвам чыгуначнага палатна кіраваў Уладзімір Цімафееў-Расоўскі. У 1917-м яна была апошнім пунктам перад пачаткам лініі фронту ў часы Першай сусветнай вайны. У віленскай газеце ў гэтым жа годзе напісана, што вёску Багданава перад вайной ніхто не ведаў, а цяпер яе апісваюць ваенныя карэспандэнты ўсіх буйных выданняў.

valozhin.by

Задайте вопрос