Працоўную дзейнасць Ірына Сяргееўна прысвяціла сферы адукацыі.
Пачынала свой працоўны шлях настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Манькаўшчынскай васьмігадовай школе. Працавала сакратаром райкама камсамола Валожынскага раёна, была кансультантам райкама Камуністычнай партыі Беларусі. Больш за 30 гадоў працавала ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным вучылішчы (цяпер каледж).

Павіншаваць юбілярку прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Анжэла Тышкевіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Ціганіна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вікенцій Адамовіч і дырэктар сельскагаспадарчага каледжа Святлана Мучынская. Імянінніца прымала ад гасцей цёплыя словы віншаванняў, кветкі і падарункі і, у сваю чаргу, дзякавала за тое, што пра яе не забываюць.
Ад усёй душы віншуем Ірыну Сяргееўну, жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх людзей.


