Казка - гэта чароўны свет, гэта свет дзяцей, у якім яны жывуць, у якім яны змагаюцца разам з героямі. Што можа быць дабрэй і мудрэй казкі?
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «Казка ў дзверы стукаецца...». Дзеці з дзіцячага садка №3 трапілі ў чароўны свет казкі, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро перамагае зло. У пачатку гульні дзяцей чакалі загадкі па казках. Затым хлопцы, выцягнуўшы з чароўнага куфэрка прадметы, павінны былі разгадаць назву казкі. Наступныя прыпынкi «Што гэта за герой?», «Чароўны куфэрак», «Скончы фразу» — дзяўчынкі і хлопчыкі справіліся з заданнямі лёгка і весела.


