Вывучаць гісторыю мінулага нашых продкаў можна па матэрыяльных сведчаннях, якія былі выяўлены падчас раскопак гарадзішча ў вёсцы Лоск. Пазнаёміцца з падобнымі артэфактамі можна на выставе «Таямніцы старажытных замчышчаў», якая адкрыта ў Валожынскім краязнаўчым музея. Сярод экспанатаў - каменныя сякеры, наканечнікі, фрагменты керамікі, упрыгожванні і інш.


