З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 21 жніўня па 15 верасня ў Валожынскім раёне пройдзе двухэтапная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!».
У ходзе правядзення 1-га этапу акцыі, які пройдзе з 21 па 31 жніўня ратавальнікі наведаюць гандлёвыя аб'екты, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
2-і этап акцыі пройдзе з 1 па 15 верасня ў ходзе, якога работнікі Валожынскага РАНС наведаюць установы адукацыі і правядуць тэматычныя «Урокі бяспекі», пагутарыць з бацькамі на бацькоўскіх сходах, а таксама пройдуць навучальныя эвакуацыі.


