Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Маладыя спецыялісты - асаблівы клопат прафсаюза

14.08.2023

У жніўні традыцыйна Валожынскі раён папаўняюць маладыя спецыялісты.

Сустракаюць іх не толькі кіраўнікі прадпрыемстваў, але і старшыні грамадскіх аб'яднанняў для таго, каб расказаць аб магчымасцях арганізацыі і падтрымаць у першых кроках у пачатку працоўнай дзейнасці.

Першая сустрэча з маладымі кадрамі прайшла ў мінулую пятніцу на базе раённага краязнаўчага музея. Ініцыятарам мерапрыемства стала старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай.

На дыялогавай пляцоўцы «Гэта зямля твая і мая» дырэктар музея Наталля Лоўчая правяла віртуальную экскурсію па славутасцях нашага раёна, распавяла аб важных гістарычных падзеях і вядомых земляках. Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў расказала аб магчымасцях, якімі могуць скарыстацца работнікі, якія прыбылі ў наш раён па размеркаванні:

- Праца з маладымі спецыялістамі - адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці прафсаюза. Менавіта наша арганізацыя павінна падтрымліваць, вучыць і дапамагаць маладым спецыялістам. Сёння мы даем магчымасць членам арганізацыі абараняць свае правы праз калектыўны дагавор і патрабаваць выканання правілаў бяспекі на працоўным месцы. Прафсаюзы разглядаюць і абараняюць інтарэсы грамадзян па пытаннях аплаты і ўмоў працы, звальненняў супрацоўнікаў, любога парушэння працоўнага заканадаўства.

У ходзе дыялогавай пляцоўкі былі ўзняты і іншыя важныя пытанні, такія як рэгуляванне жыллёвых адносін, замацаванне маладых спецыялістаў на працоўных месцах, а таксама абмяркоўваліся гарантыі і льготы. У ходзе сустрэчы Сняжана Барысаўна заклікала моладзь быць больш актыўнай і прапаноўваць цікавыя ідэі і ініцыятывы для рэалізацыі ў нашым рэгіёне.

Словы на дарогу маладым работнікам адрасаваў благачынны Валожынскай раённай акругі протаіерэй, настаяцель храма святых Канстанціна і Алены ў Валожыне Дзмітрый Агіевіч:

- Працуйце сумленна і добрасумленна, з усёй адказнасцю стаўцеся да даручанай справы. Ганарыцеся сваёй працай, дапамагайце адзін аднаму і замацоўвайцеся на Валожынскай зямлі, уладкоўвайце жыллё і стварайце сем'і.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цiганiна нагадала маладым работнікам, што прафесійнае станаўленне можа быць нялёгкім, але гэта дапаможа адужэць ім і атрымаць каштоўны вопыт. Яна пажадала поспехаў на працоўным месцы і заклікала не забываць пра ветэранаў, пераймаючы іх працоўны вопыт.

У канцы сустрэчы госці змаглі атрымаць адказы на пытанні. Такія дыялогавыя пляцоўкі сталі важным інструментам падтрымкі маладых спецыялістаў. Яны дапамагаюць ім адаптавацца да новых умоў, знаходзіць падтрымку і вырашаць важныя прафесійныя пытанні.

valozhin.by

Задайте вопрос