Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Педагагічны савет «Арганізацыя дзейнасці Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў 2023/2024 навучальным годзе»

01.09.2023

31 жніўня 2023 года адбылося пасяджэнне педагагічнага савета «Арганізацыя дзейнасці Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў 2023/2024 навучальным годзе». Падчас пасяджэнняў былі абазначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця ўстановы і пастаўлены задачы на 2023/2024 навучальны год, вызначаны асноўныя аспекты арганізацыі адукацыйнага працэсу.

У новым 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове будзе працягнутая праца па:

  • стварэнню адзінай адукацыйнай прасторы, накіраванай на фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці;
  • удасканаленню якасці і эфектыўнасці дадатковай адукацыі праз творчую, даследчую, праектную дзейнасць навучэнцаў;
  • стварэнню рэальных механізмаў матывацыі кіраўніцкіх і педагагічных кадраў да павышэння прафесійнай кампетэнтнасці ва ўмовах сучаснай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і г.д.

Яшчэ раз было адзначана, што асаблівасцю адукацыйнага працэсу ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2023/2024 навучальным годзе з'яўляецца прыярытэт выхавання. Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне працягваюць заставацца аднымі з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ва ўстановах дадатковай адукацыі. Педагогі адзначылі актуальнасць гэтай тэмы, абмеркавалі задачы, заслухалі выступленне дырэктара цэнтра творчасці Зайлянковай Святланы Міхайлаўны, у якім былі закрануты пытанні бяспекі пры арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу.

Педсавет прайшоў плённа. У выніку ўся інфармацыя была прынята да выканання, аднагалосна прыняты рашэнні педсавета. Кожны педагог папоўніў сваю скарбонку педагагічных ідэй для далейшай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на сваіх занятках.

ctdimivenec.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос