На мерапрыемстве прысутнічалі: намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Лявонік Віктар Іванавіч, старшыня Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта Ліпніцкая Тэрэса Яўгенаўна.
У цёплай добразычлівай атмасферы ўпершыню школьныя парты сустрэлі 75 першакласнікаў, апошняе школьнае свята Першага званка прайшло для 29 адзінаццацікласнікаў.
Па добрай традыцыі Дня ведаў адзінаццацікласнікі ўручылі першакласнікам карысныя і патрэбныя падарункі.
Для ўсіх навучэнцаў прайшлі першыя ўрокі «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння».












