Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Асноўнае крэда – не здаваць пазіцый!

01.09.2023

У гэту нядзелю сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі паліўнай прамысловасці.

Калектыў Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва”, нягледзячы на эканамічныя санкцыі, змяншэнне колькасці карыстальнікаў натуральных відаў паліва, трывала трымае марку стабільна і, самае галоўнае, з прыбыткам працуючага прадпрыемства. Розныя былі часы, але наш “райтоп”, а менавіта так па звычцы называюць яго ў народзе, ужо амаль тры дзесяцігоддзі надзейна і штодзённа забяспечвае палівам усіх, хто мае патрэбу.

Так, так – мы не памыліліся, калі сказалі штодзённа. Апошнія тры гады сітуацыя ў гэтай галіне кардынальна змянілася: жадаючыя набыць дровы і торфабрыкет ізноў запісваюцца на чаргу. Яна невялікая – чакаць заказу даводзіцца на працягу месяца-паўтара, а вось грукат ад колкі драўляных калодак не спыняецца тут ні на дзень.

01 09 23 187

Як расказаў кіраўнік Міхаіл Радына, дрываколы працуюць з 6 гадзін раніцы да 7 вечара і ў будні, і ў выхадныя.

– Безумоўна ж, задаволены, што ёсць попыт на нашу прадукцыю, хаця памятаем і часы, калі самі тэлефанавалі патэнцыяльным карыстальнікам, давалі аб’явы ў газеты, але сапраўдны рух пачынаўся толькі восенню – людзі “ажывалі” лічы перад самым пачаткам новага ацяпляльнага сезона, – адзначае Міхаіл Ігнацьевіч. – Цяпер запіс на дастаўку паліва пачынаецца ўжо 2 студзеня. І на сёння ёсць чарга. За няпоўныя восем месяцаў сёлета рэалізавалі шэсць тысяч кубічных метраў дроў і дзве тысячы тон торфабрыкету.

01 09 23 187 Юра Рай у калектыве з 2007 года. Жыве ў вёсцы Цімкавічы і кожны дзень дабіраецца на працу пешшу, таму што любіць быць у руху. Кіраўнік прадпрыемства Міхаіл Радына кажа, што Юра – вельмі дысцыплінаваны і спагадлівы работнік

01 09 23 187 Вальшчык лесу Аляксандр Клачко другі год працуе на прадпрыемстве – займаецца распілоўкай драўніны. Праца, вядома, не з лёгкіх, бо трэба падымаць бярвёны, але, як кажа Аляксандр, ужо прывык. Тут яго задавальняе ўсё: і ўмовы працы, і калектыў, і заробак

01 09 23 187 Асаблівую павагу заслугоўвае праца дрывакола Сяргея Шакуна, працоўны стаж якога складае адзінаццаць гадоў. Менавіта яго рукамі раскрыжоўваюцца на паленцы дровы, што заказваюць спажыўцы. Цяжкая фізічная праца патрабуе строгага захавання тэхнікі бяспекі, уважлівасці

01 09 23 187

01 09 23 187Адзін з самых маладых работнікаў, вадзіцель пагрузчыка Віталь Шумскі прыйшоў у арганізацыю год таму. Раней працаваў у адной з гаспадарак раёна, але пасля пераезду ў Валожын уладкаваўся сюды. Робіць добрасумленна – стараецца не падвесці калектыў

Усяго па раёне 1532 домаўладанні, якія ацяпляюцца гэтымі відамі паліва і маюць права на датацыю з боку дзяржавы. Але заказваюць не ўсе: хтосьці з гаспадароў пераязджае на зіму ў горад. Ёсць і тыя, хто не прапісаны, аднак, наадварот, пастаянна пражывае ў дачным доме. Такой катэгорыі насельніцтва таксама аказваем паслугу – праўда, ацяпленне ім абыходзіцца ў два з паловай разы даражэй.

Пастаяннымі спажыўцамі з’яўляюцца воінскія часці: ім на ацяпляльны сезон патрэбны 2,5 тысячы кубічных метраў дроў. Завозім паліва таксама на сельсаветы, ФАПы, некаторыя навучальныя ўстановы ў сельскай мясцовасці.

01 09 23 187 Вадзіцель Леанід Жукоўскі кіруе велікагрузным лесавозам. Справу сваю ведае дасканала, як і тое, што без яго “тавару” не будзе работы ў калег. У калектыве адзначаюць яго безадказнасць і стараннасць

Усяго па раёне 1532 домаўладанні, якія ацяпляюцца гэтымі відамі паліва і маюць права на датацыю з боку дзяржавы. Але заказваюць не ўсе: хтосьці з гаспадароў пераязджае на зіму ў горад. Ёсць і тыя, хто не прапісаны, аднак, наадварот, пастаянна пражывае ў дачным доме. Такой катэгорыі насельніцтва таксама аказваем паслугу – праўда, ацяпленне ім абыходзіцца ў два з паловай разы даражэй.

Пастаяннымі спажыўцамі з’яўляюцца воінскія часці: ім на ацяпляльны сезон патрэбны 2,5 тысячы кубічных метраў дроў. Завозім паліва таксама на сельсаветы, ФАПы, некаторыя навучальныя ўстановы ў сельскай мясцовасці.

valozhin.by

Задайте вопрос