1 верасня - Дзень ведаў. Гэты дзень сімвалізуе пачатак новага навучальнага года, з'яўляецца ўвасабленнем новых ведаў і адкрыццяў, новых цікавых навучальных праектаў, новых творчых ідэй. Гэта дзень сустрэчы з аднакласнікамі, са школьнымі сябрамі і настаўнікамі.
У гэты дзень у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы было шумна і весела, гучалі дзіцячыя галасы і забіяцкі смех. У госці ў бібліятэку былі запрошаны навучэнцы 3 класаў СШ №1 і іх бацькі.
У Год міру і стварэння ўрок ведаў быў прысвечаны тэме «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння». На мерапрыемстве ішла размова пра гістарычны шлях развіцця РБ, пра значэнне міру ў жыцці дзяржавы і кожнага чалавека.
Асаблівым гонарам для дзяцей у Дзень ведаў былі цёплыя сказаныя на дарогу словы настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга айца Сергія Арлова.
Таксама нашы госці пазнаёміліся з кніжнай выставай, зрабілі памятныя фота.


