Намеснік старшыні Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Аляксандр Юрчык і галоўны прававы інспектар працы Андрэй Лагвінец правялі маніторынг выканання працоўнага заканадаўства ў КСУП «Гарадзькоўскае».
У ходзе наведвання прафсаюзныя спецыялісты праверылі правядзенне з работнікамі інструктажу па ахове працы непасрэдна на працоўных месцах, забяспечанасць спецвопраткай і спецабуткам, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем і пітной вадой, ацанілі бытавыя ўмовы.

Спецыялістам прадпрыемства была аказана прававая і юрыдычная дапамога ў пытаннях працоўнага заканадаўства, аплаты працы.


