Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цэнтр збірае сяброў

04.09.2023

Празвінеў першавераснёўскі званок, склікаўшы рабят зноў сесці за парты. Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі таксама гасцінна адчыніў свае дзверы для дзяцей, запрашаючы на заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах, клубы, спартыўныя секцыі. Можна будзе навучыцца танцаваць, вырабляць сувеніры, майстраваць з паперы і кардона, граць, займацца тэатральнымі пастаноўкамі.

Першая субота новага навучальнага года прайшла пад дэвізам «Разам да поспеху і творчасці». Свята сабрала навучэнцаў са школ горада, каб у цікавай і займальнай форме прарэкламаваць тыя аб'яднанні па інтарэсах, якія адкрыты ў Цэнтры творчасці.

У праграме мерапрыемства была арганізавана «Вясёлая гульнятэка», флэшмоб «Танцуй разам з намі», квэст-гульня «Цэнтр рыхтуе сюрпрыз». Удзельнікі свята паўдзельнічалі ў рабоце майстар-класаў па валенні з воўны, вырабілі закладку для кнігі з кардона і сухацветаў, нанеслі ўпадабаны малюнак аквагрыму, пагулялі, атрымалі кансультацыю па цікавячых пытаннях і інш.

Натхнёныя, вясёлыя, актыўныя, хлопцы пакідалі Цэнтр творчасці. Кожны выбраў сабе занятак па душы, каб у далейшым працягнуць заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах.

Поспехаў усім, творчых знаходак і пазітыву ва ўсім!

04 09 23 25

04 09 23 25

04 09 23 25

04 09 23 25

04 09 23 25

04 09 23 25

ctdim.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос