Калектыў Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» невялікі, але ў ім працуюць людзі, якія любяць сваю працу і імкнуцца выконваць яе як мага лепш, ганарацца сваім родным прадпрыемствам.
Прафесійнае свята — гэта яшчэ адна нагода для гонару і падзякі за добрасумленную працу.
Старшыня Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко павіншавала сябраў першаснай арганізацыі з прафесійным святам і ўручыла каштоўныя падарункі.
У сваім віншаванні Алена Іванаўна адзначыла, што прадпрыемства сваімі працоўнымі дасягненнямі змагло заняць дастойнае месца сярод прадпрыемстваў галіны і пажадала новых працоўных поспехаў, шматлікіх падстаў для гонару, міру, дабрабыту і моцнага здароўя.


