Старт акцыі будзе дадзены 4 верасня ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці.
Да Дня народнага адзінства з 4 па 17 верасня грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» ахопіць усе рэгіёны краіны.
Мэта акцыі — кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострым, выклікаючым палеміку.
Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года. На гэты раз асноўнымі спікерамі стануць лідэры вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
- 4 верасня - Маладзечна;
- 7 верасня - Бяроза;
- 8 верасня - Светлагорск;
- 11 верасня — Орша;
- 12 верасня - Ліда;
- 13 верасня - Магілёў;
- 14 верасня - Мінск.


