У рамках правядзення дэкады пажарнай бяспекі «Мой бяспечны дом» спецыялістамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з прыцягненнем зацікаўленых структур штодня ажыццяўляліся мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх. У сацыяльным пункце ў аг. Гарадзькі з грамадзянамі пажылога ўзросту і інвалідамі праведзена інфармацыйна-тлумачальная гутарка па пытаннях бяспечнага пражывання, эксплуатацыі электраабсталявання, неабходнасці ўстаноўкі АПА, захавання правілаў выпальвання сухой расліннасці з дэманстрацыяй тэматычных відэаролікаў, відэафільмаў. З грамадзянамі, якія наведваюць аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту праведзены заняткі з элементамі трэнінгу па прывіццю навыкаў бяспечных паводзін у выпадку ўзнікнення пажараў. Пры наведванні дома грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў спецыялісты цэнтра асаблівую ўвагу надавалі спраўнасці пячнога ацяплення, электрычнай праводкі, распаўсюджвалі памяткі з нумарамі тэлефонаў экстраных службаў, правяралі наяўнасць пажарнага апавяшчальніка і яго спраўнасць.
Практыка паказвае, што ў домаўладаннях, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, у шмат разоў павышаецца ўзровень бяспекі пражываючых у іх людзей.
Паважаныя жыхары Валожына і Валожынскага раёна, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад пажараў, прымайце загадзя меры па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі вашых домаўладанняў.
І памятайце, што адной з эфектыўных мер з'яўляецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў!


