Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння»

06.09.2023

У 2023/2024 навучальным годзе духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў застаецца адным з важных напрамкаў выхавання. І пачынаецца яно непасрэдна з першага ўрока 1 верасня, які прайшоў пад назвай "Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння". Навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы правялі гэты ўрок у Івянецкім музеі традыцыйнай культуры. Са старшакласнікамі адбыўся канструктыўны дыялог на зададзеную тэму. Для школьнікаў малодшых класаў была паказана відэапрэзентацыя аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь, аб важных датах у гісторыі Беларусі.

Рэфрэнам урока прайшлі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: "Мы павінны ясна разумець: незалежнасць краіны – клопат кожнага з нас. Калі мы хочам жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і працай, па сваіх законах і традыцыях, калі мы хочам быць адзінымі гаспадарамі на зямлі Беларусі, жыць у міры, спакоі і дабрабыце, то ўсе і кожны павінны зразумець: клопаты краіны, зберажэнне яе незалежнасці – гэта наша агульная справа».

imtk.museum.by

Задайте вопрос