Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Школьнікі Гомельшчыны наведалі музей

07.09.2023

6 верасня 2023 года навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія г.Нароўлі" і Васілевіцкай СШ Рагачоўскага раёна наведалі Валожынскі краязнаўчы музей. Падчас экскурсіі па раздзеле экспазіцыі "Прырода і экалогія Налібоцкай пушчы" дзеці прыадчынілі для сябе таямнічую заслону рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі", пазнаёміліся з флорай і фаунай гэтага дзіўнага прыроднага краю. Інфармацыя была дапоўнена яркімі слайдамі з выявай прыроды заказніка і яго рэдкіх насельнікаў. Таксама пазнавальнай і займальнай стала экскурсія па гістарычным цэнтры г.Валожына.

volozhyn.museum.by

Задайте вопрос