6 верасня 2023 года спаўняецца 21 год з дня заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях.
У 2002 годзе ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная падзея: дзве магутныя арганізацыі – Беларускі саюз моладзі (БСМ) і Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ) аб'ядналіся ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ля вытокаў стварэння БРСМ стаяў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.
У цяперашні час дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі накіравана на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, яе працаўладкаванне, падтрымку таленавітай і адоранай моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця, развіццё валанцёрскага руху, міжнароднае супрацоўніцтва, працу з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы, прававое выхаванне моладзі, падтрымку маладзёжных ініцыятыў.
З Днём нараджэння, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі! Новых перамог і здзяйсненняў, смелых ідэй і мэт на карысць нашай Радзімы!
</p



