У рамках дзейнасці клуба «Спраўляемся разам» спецыялістамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» было арганізавана выязное культурна-забаўляльнае мерапрыемства для бацькоў людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне.
Месцам правядзення стала экалагічная сцежка, размешчаная ў маляўнічым месцы на беразе ракі Іслач.
Прагулка па экасцежцы, спартыўныя гульні, конкурсы, душэўная гутарка падчас пікніка – усё гэта дапамагло бацькам не толькі адцягнуцца ад паўсядзённых спраў і праблем, але і атрымаць велізарную порцыю станоўчых эмоцый і масу уражанняў, якіх, спадзяемся, хопіць да наступнай сустрэчы!


