Дэлегацыя дырэктароў дзіцячых школ мастацтваў Валожынскага раёна наведала педагагічную канферэнцыю работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры Мінскай вобласці.
Урачыстыя словы віншаванняў з пачаткам новага навучальнага года прамовіла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскай вобласці Ала Канстанцінаўна Шахоцька, місія ўшанавання маладых спецыялістаў была адведзена старшыні савета дырэктароў устаноў адукацыі ў сферы культуры Мінскай вобласці Алегу Аляксандравічу Шчэрбаву.
У цырымоніі прывітання маладых спецыялістаў прыняла ўдзел Сабіна Казіміраўна Пятроўская, настаўнік па класе скрыпкі ДУА «Пскоўская школа мастацтваў».
Далей святочнае мерапрыемства працягнулася канцэртнай праграмай дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў Мінскай вобласці.


