Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Міншчыны!

08.09.2023

Прыміце сардэчныя віншаванні са святам усіх хлебаробаў цэнтральнага рэгіёну – абласным фестывалем-кірмашом «Дажынкі-2023».

Для кожнага аграрыя пасяўная і ўборачная кампаніі - гэта як здача іспыту. Добра падрыхтуешся і зробіш усё дакладна і хутка - атрымаеш важкі вынік і павагу калег. Сёлета работнікі аграпрамысловага комплексу Міншчыны заслужылі высокіх адзнак. У няпростых і нават экстрэмальных умовах надвор'я вы ратавалі ад засухі парасткі, змагаліся за кожны вырашчаны колас, за кожнае зярнятка. І мы атрымалі дастойны ўраджай, ужо традыцыйна забяспечыўшы пятую частку рэспубліканскага каравая.

У гэтым ёсць заслуга кожнага камбайнёра і кіроўцы, агранома і селекцыянера, работніка зернесушыльных комплексаў і кіраўніка сельгаспрадпрыемстваў, а таксама ўсіх жыхароў Міншчыны, хто аказваў дапамогу аграрыям ва ўборачную пару. Дзякуючы вашай карпатлівай і зладжанай працы, адказнасці і добрасумленнасці мы ўнеслі істотны ўклад у харчовую бяспеку краіны.

Дарагія сябры!

Праца аграрыя ніколі не была простай. Ні ў старажытныя часы, калі нашы продкі апрацоўвалі зямлю ўручную. Ні зараз, у эпоху аўтаматызацыі.

У аснове ўсё роўна застаецца чалавек, які кіруе машынамі і асвойвае тэхналогіі, шукае новыя шляхі развіцця і захоўвае слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў. А самае галоўнае - любіць сваю зямлю. Менавіта ў гэтым сакрэт беларускіх сялян.

Цяпер хлебаробы святкуюць завяршэнне ўборачнай кампаніі, але праца на палях Міншчыны па-ранейшаму кіпіць: закладваецца база пад новы ўраджай. І так будзе заўсёды, таму што сельская гаспадарка - гэта бесперапынны працэс, які не ведае выхадных і святочных дзён. І гэту галіну выбіраюць толькі наймацнейшыя і годныя людзі!

Дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу нялёгкую працу! За тое, што верныя цяжкай прафесіі. Жадаю вам, вашым сем'ям, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Са святам!

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта А.Г. Турчын

valozhin.by

Задайте вопрос