Два святы Дзень настаўніка і Дзень сталых людзей у 2023 годзе адзначаюцца ў адзін дзень - першага кастрычніка. Вучні нашай школы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з нагоды гэтых свят, пажадалі ім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і ўручылі невялікія сувеніры.






